Маскі
На Беразе Слановай Косці
У белым Абіджане
Мы, першыя з Расіі госці,
Два дні былі ў пашане.
Мы ездзілі ў гілеі,
Мы бачылі гарыл.
I гэтак загарэлі,
Што думалі — згарым...
Ад той спякоты вязкай
Схаваліся ў музей мы.
А там на сценах — маскі
Ва ўсёй красе туземнай.
I белыя, і чорныя
З чырвоным абадком.
Трагічных, страшных, чортавых,
Набіта іх бітком:
Абрадавых, таемных,
I новых, і старых.
Мне смешна і прыемна
Было глядзець на іх.
У масках тых вядзьмарскіх —
Наіўны жах дзяцей.
А я успомніў маскі
На тварах у людзей...
Я ведаю такіх,
Што ходзяць век у масках.
Злаба на сэрцы ў іх,
А носяць воблік ласкі.
Дзве маскі прада мной
На нечым твары тлустым:
То велічы тупой,
То ліпкага халуйства.
Насіў адзін ліхвяр
З душой крывой садыста
Спакутаваны твар,
Рускаму брату
Луг да лугу, клён да клёна, гай да гаю — То зялёнае суседства дзвюх рэспублік. Ты ў сэрцы ў нас, Расія дарагая, След сыноў тваіх у памяці не згублен. Замяніла востры боль туга тупая, Не забыць, як узрывалі мы масты. З рускім братам праз лясы мы адступалі, Адступалі мы з баямі да Масквы. Пасівелі ад бяды і пылу каскі... Помніш, на ускраіне сяла Беларуска з ціхім плачам: «Калі ласка» — Малака гладыш нам падала. I цябе сынком яна назвала, Ну а мне стаў родным рускі дом. Нас адным снарадам забівала, Руская жанчына бінтавала У санбаце нас адным бінтом... З той пары радні у нас багата Крэўнай, партызанскай, франтавой. Слава вам, адважныя салда
Сонца і крыж
Жыў доктар у нашай мясціне. Няма ўжо такіх дактароў: Паставіць ён банькі ці п'яўкі — I заўтра ты жыў і здароў. Дарадчык, суддзя, павітуха, Мужыцкі сівы кастапраў, Ён ведаў душу кожнай хаты, Сакрэты ўсіх кветак і траў. Не быў прагавіты на срэбра I жыў беднавата, дзівак. Дзе іншы урваў бы чырвонец, Ён браў сарамліва пятак. Бурчаў ён на гразь, забабоны, Ды вельмі тут не пакрычыш: Няўроды, пажары...
Пра сонца і месяц
Рэдка сонца з месяцам страчаюцца.
Свецяць паасобку.
Дзень і ноч.
Ды яны, раўніўцы,
I спрачаюцца
З-за цябе, зямля, даўным-даўно.
Абяцанкі, клятвы
Месяц любіць надта,
Сее ў цемры сны
То страшныя, то лёгкія;
Шэпча нешта астраномам, касманаўтам
Пра сузор'і, пра галактыкі далёкія.
Пасвяціў і знік.
Пакінуў холад рос,
Туманоў няўпэўненую дымку,
Успамінаў трохі пра абдымкі
Ды чарніц у кожны лес натрос...
А узыдзе сонца —
Крылы качак на рацэ пакратае,
Затым
У калысках валаскі дзіцячыя
Паказыча пальцам залатым.
I праз лісце паліецца санцападам,
Кветкі і плады
Напоўніць мёдам шчодра,
Густа сыпане суніц на ляды,
Пагасцюе у калодзежах і вёдрах.
А як светам восень завалодае,
Сонца ўсё пакрые
Цёплай пазалотаю.
Нават лужыны — кавалачкі блакіту —
Родная мова
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!" —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік — час маланак і ліўняў,
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
З пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Роздум
Карыбскія піраты
Ўцяклі ў Панамскі порт.
Японскі імператар
Вітаў сусветны спорт.
I ныюць усязнайкі
У горадзе маім:
Ад Явы да Ямайкі
Усё вядома ім.
Лімоны і бананы —
Занадта ўжо банальна,
I кофтачкі з нейлону —
Для іх ужо шаблонна.
Прывыклі да маштабаў:
То форум, то кангрэс...
А ў нас цвітуць каштаны,
I вішні, і агрэст.
I ракатанне бору,
I сонца над ліствой,
I Нарачы прыбоі —
Якое хараство!
Пакуль там касманаўты
Рыхтуюць новы цуд,
Б'е на Палессі нафта, —
Ад радасці танцуй!
А гэтыя не бачаць:
На цуд ім напляваць,
Віхлява твісты скачуць
I джынсамі фарсяць...
Не вохайце, не ахайце.
Каго паэт уцяў?
Мы ўсе стаім на вахце
Вялікага жыцця.
Таварышы парторгі,
Бацькі і песняры,
Ці не зашмат без толку
Сядзім мы да зары?
Ці тыя кажам словы,
Начныя галасы
Сяджу ўсю ноч каля прыёмніка,
За гузік шар зямны кручу.
То свіст, то твіст, то пра біёніку...
Чаго шукаю?
Што хачу?
Зямля падзеямі аглушана:
Эпоха мае бас густы.
Мы словападам зацярушаны,
Як снегам цёмныя кусты.
Эпоха наша галасістая,
Бо кожны хоча прагучаць.
Каму свістаць, каму падсвістваць,
Каму крычаць, каму маўчаць.
Парыж мурлыкае і лашчыцца,
У Кёльне вые модны джаз.
Нашчадкі крыважэрных прашчураў
Клянуць з-за акіяна нас...
Бушуе ў моры шторм асенні,
А з Мурманска ў сцюдзёны змрок
Да марака на хісткі сейнер
Ляціць дзіцячы галасок:
«Цябе чакаем вельмі, татачка,
Хутчэй дадому прыплывай».
I сэрца радасна затахкала:
Жыві, марак, не памірай!
Кароткай хвалі я удзячны:
Жыццё не гасіць ліхтары,
I глушыць галасок дзіцячы
Нечалавечы злосны рык.
Адзінота
Што такое антыматэрыя? Голас мёртвага салаўя, На магнітную плёнку запісаны. Акіян урываецца з гулам У пакой мой, Завалены кнігамі. З джунгляў выскачыў Тыгр паласаты, Сігануў у напрамку буфета... Зноў ажыў пахаваны акцёр, Пазірае жулікавата I стараецца рассмяшыць Старажытнымі прэснымі жартамі. Потым лектар пра сувязь з жыццём, Аб маральным абліччы бубніць; Сам жа век на лянівай тахце Хціва лічыць свае ганарары... Валадар электроннае лямпы, Годзе прывідны свет выклікаць, Годзе моўчкі сядзець і курыць У такой незямной адзіноце... Ты пра шчасце сто кніг прачытай — Без яе шчаслівейшы
Святочныя салюты
Грымяць, грымяць святочныя салюты...
I феерверкі зырка рассыпаюцца,
I дзетвара да батарэй збягаецца,
I смех, і крык на кожнай плошчы люднай.
А мне заўсёды страшнавата робіцца.
Як неба засцілае дымам шызым.
I жаласна звіняць у вокнах шыбы,
I нечыя матулі сумна горбяцца.
Руіны пад асфальтам ціха стогнуць,
I прывіды мінулага ўстаюць,
I б'юць гарматы ў маладосць маю,
I вусны ад пякельнай смагі сохнуць...
Вам весела, шчаслівыя дурніцы,
Вас цешаць халастыя перуны,
А я ўвесь век нясу ўсё ад граніцы
Трывожныя калючыя зарніцы,
I плач, і хрып, і грукаты вайны.
Нявесела, як сто гармат бабахне...
Нясцерпна горка гарадам згараць,
Нялёгка і героям паміраць,
I кожны подзвіг кроўю душна пахне...
Сябры мае,
Прашу цішэй паліць:
Зямлі яшчэ баліць.
I мне баліць.