Луг да лугу, клён да клёна, гай да гаю — То зялёнае суседства дзвюх рэспублік. Ты ў сэрцы ў нас, Расія дарагая, След сыноў тваіх у памяці не згублен. Замяніла востры боль туга тупая, Не забыць, як узрывалі мы масты. З рускім братам праз лясы мы адступалі, Адступалі мы з баямі да Масквы. Пасівелі ад бяды і пылу каскі... Помніш, на ускраіне сяла Беларуска з ціхім плачам: «Калі ласка» — Малака гладыш нам падала. I цябе сынком яна назвала, Ну а мне стаў родным рускі дом. Нас адным снарадам забівала, Руская жанчына бінтавала У санбаце нас адным бінтом... З той пары радні у нас багата Крэўнай, партызанскай, франтавой. Слава вам, адважныя салдаты, Што ў абдымку з беларускай спяць зямлёй! Беларусь нікога не забыла, Мёртвых і жывых сваіх салдат. Вырас каля кожнае магілы Светлы дом ці яблыневы сад. I цяпер на нашым добрым свяце Зноў абдымкі, слёзы і сцягі. Запрашаюць людзі ў кожнай хаце: «Калі ласка, брат наш дарагі!»