Край неба наліўся зарою; і сонца устала, Агнём прамяністым палі і лясы прывітала. Нахлынуў на кветкі, на травы, на яблыні макавы ранак. Ніколі не бачыў зямлю я прыгожай такой і прыбранай. Прастор лашчыў вока красой непаўторнай і свежай, I кожная кветка малая мяне надзяляла усмешкай. А людзі змянілі аблічча. Дзяды спамянулі юнацтва. Пачуліся жарты, і стала ў нас спорыцца праца. Мы бёрны часалі, расправіўшы дужыя плечы. Спявалі сякеры аб сіле рукі чалавечай. Брыгадаю дружнай мы новы амбар будавалі: Для жыта, пшаніцы амбараў старых стала мала... Пад ранішнім сонцам калгас жыў сям'ёю адзінай, I радасны ранак быў ранкам шчаслівай Радзімы.