Мне здаецца, што гэта барвовае воблака Нада мною вісіць з палавецкіх часоў. Старажытнасць глядзіць затуманеным воблікам З курганоў прыдпяпроўскіх, з пахмурных лясоў. I акоп гэты вырылі сталлю булатнаю Нашы продкі сівыя ў шаломах цяжкіх. Спяць яны ў курганах, меч да меча, па-братняму, Топчуць ворагі славу пачэсную іх. А зара, спапяліўшы драты ненавісныя, Па-над імі ўзняла залатыя крыжы... Сем гадзін да атакі. Ізноўку гады свае Пражыві, бо да восьмай не ўсім нам дажыць. Заўтра раніцай сонца узыдзе крывавае, Праплывуць над акопамі журавы. Калі ляжам і мы ў курганы, дык са славаю, Вось за гэты бяскрайні прастор баравы. Да травінкі апошняй зямля наша выгара, Попел мёртвыя вочы засыпле навек, Яраслаўна заплача па новаму Ігару, Сумны голас пакоіцца шалямі рэк. Толькі не, мы не згінем, тэўтонаў адужаем! Аніводнаму з іх больш на свеце не жыць. Па-над мёртвай ардой, над крывавымі лужамі Груганы будуць з радасным крыкам кружыць. Свае раны абмыем дпяпроўскай вадою мы I на пір пераможцаў збяромся сюды. Памянём добрым словам загінуўшых воінаў, На магілы іх з чарак прыльём, як дзяды... Можа, заўтра падзеі нахлынуць інакшыя. А пакуль што праз дрот з той чужой стараны На нашчадкаў сваіх, на пазіцыі нашыя З-пад шаломаў зялёных глядзяць курганы.