Што такое антыматэрыя? Голас мёртвага салаўя, На магнітную плёнку запісаны. Акіян урываецца з гулам У пакой мой, Завалены кнігамі. З джунгляў выскачыў Тыгр паласаты, Сігануў у напрамку буфета... Зноў ажыў пахаваны акцёр, Пазірае жулікавата I стараецца рассмяшыць Старажытнымі прэснымі жартамі. Потым лектар пра сувязь з жыццём, Аб маральным абліччы бубніць; Сам жа век на лянівай тахце Хціва лічыць свае ганарары... Валадар электроннае лямпы, Годзе прывідны свет выклікаць, Годзе моўчкі сядзець і курыць У такой незямной адзіноце... Ты пра шчасце сто кніг прачытай — Без яе шчаслівейшы не станеш. Пра каханне ўсе фільмы прагледзь — А мацней, чым яе, не палюбіш. Горад шчодра заліты святлом — Вочы слепяць мільёны агнёў. У адным толькі цёмна акне — А табе ўжо святла не хапае. Дык нырні ў чалавечы прыбой, Што па вуліцы голасна плешчацца. Можа, цёмнае тое акно Для цябе ў гэту ноч загарыцца.