1962

Тысяча небасхілаў

 
Такі наш век:
                       не падай у знямозе!
Жыві між бур, маланак і трывог.
Ў дарозе я,
                   а ўжо ў маім абозе
Тры тысячы маткоў зямных дарог.

Хоць тысячы цудоўных небасхілаў
Я перасек і ўбачу шмат другіх,
Пра небасхілы бацькаўшчыны мілай
Не мог нідзе я думаць без тугі.

Як соладка да іх мне прабівацца
Праз зараснік дажджу і бліскавіц.
Як добра
                сонцам родным упівацца,
Духмяным сокам вішань і суніц.

У мора улюбляюцца,
                                    і ў горы,
I ў мёртвыя пустыні, і ў пяскі.
А я люблю
                   сінь неба па-пад борам,
Світанняў залатыя паяскі.

Блукаў па свеце,
                           як па джунглях цёмных.
Быў самым светлым д

Найма

 

Я з мірным ранкам цябе вітаю,
Алжырскі край мой!
Тваю дачку я успамінаю
Па імю Найма.

У Ля-Гулеце, у Ля-Гулеце,
Туніскім порце,
Сіпела мора, гулялі дзеці
У янтарнай спёцы.

На лагер бежанцаў з Алжыра
Глядзеў я з болем.
I размаўлялі мы там аб міры
Пад шум прыбою.

Казалі горда яны, без плачу,
Што мір настане.
Нам давялося тады пабачыць
Алжырскі танец.

Віхрыўся бубен, струна звінела,
Стагнала дудка.
Ты на памосце зашалясцела
Галінкай гнуткай.

Трапеча кожная
На Найме жылка.
Нас растрывожыла
Ты ўсіх, алжырка.

Са страсцю, гумарам
Усё скачаш, скачаш,
А ноччу ў нумары
Ўсё плачаш, плачаш.

У гэты вечар арабскі танец
Мы палюбілі.
I мы і хвалі аж да світання
Ў далоні білі.

Падвезлі казку мы з Ля-Гулета
На цеплаходзе...

Цішыня

 

1

Дні бываюць такія пакутныя:
Застаешся чамусьці без сіл.
Ты садзішся хутчэй на папутную
I ўцякаеш за небасхіл.

Па шашы на трохтонцы калоцішся.
Прыязджаеш. На ганку сядзіш.
Цішыня выплывае з калодзежа,
Туманом расплываецца ціш.

Ты даўно сюды ў госці запрошаны.
Сёстры пояць цябе малаком.
Падрастаюць гаі тут харошыя
Пад наглядам адных аблакоў.

Нацягаешся, наблукаешся
Між зялёнай густой цішыні.
Ты расчулены. Нават каешся,
Што раней не бываў у радні.

Скваркі смажацца. Смех і гамонка.
Мёд, як сонца. Чаго ж не стае?
I падпольная самагонка
Сарамліва ўстае на стале.

2

Тонкім голасам кнігаўкі жаляцца,
Асыпаюцца ў мох суніцы.
Набліжаецца, набліжаецца,
Набліжаецца навальніца.

Я ляжу на ўзлессі на пожні
Між сасной і вярбою.
Стала ціха наўкол і трывожна,

Падмятальшчыцы

 

Зара дае заяўку на світанне,
Як хочацца свой сон дасніць, паспаць.
А ў гэты ранні час з мятлою танец
Жанчыны пачынаюць танцаваць.

Бялеюць фартухі. Як косы, свішчуць мётлы,
Матляецца на белых сценах цень,
Каб цокалася лёгка самым модным
Абцасікам дзявочым цэлы дзень.

Накідалі п'янчугі ці прыдуркі
Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм.
Падвязкі нечыя, з памадаю акуркі,
Лупінне апельсінаў каля брам.

Яны не лаюць нас, а ўсё мятуць бясконца,
Як сёстры міласэрныя зямлі.
Ім памагло закончыць працу сонца,
Вятры астаткі пылу замялі.

Хвала тварцам ракет і камбайнёрам,
Спартсменам, горнавым і маракам.
I вам, хто мые, як дзіця, наш горад,
I вашым добрым матчыным рукам.

У цырку

 

На вуліцы ціхай Купалы
Пад купалам з цынка
Пражэктары паляць,
Звяры выступаюць,
Звяры перасоўнага цырка.

Матляюць галовамі тупа:
«Ах, гэта усё не к дабру...»
Узлазяць на яркія тумбы,
Праз вогненны скачуць абруч.

Вось так гадаванцы Судана
На хлебе акцёрскім жывуць...
З іртамі чырвонымі дамы
Лісіц серабрыстых жуюць.

I што ў іх за прагныя твары!
А вунь спачувальны пагляд.
Устань жа, кудлаты таварыш,
Ільвінае сэрца пагладзь.

Адзінае цешыць іх: дзеці,
Іх вочы так хораша свецяць.
Дзяцінае жорсткае племя
Аж стогне ад захаплення.

Ім заўтра усім на заняткі,
Над партай схіляй галаву.
А зараз у іх вачанятках
Варушыцца па ільвянятку
I па вялікім ільву...

Звяры, што маглі, паказалі
У нас, як нядаўна ў Казані.
Ільвы засыпаюць у цемры,
Ім сняцца прыгожыя зебры.

Ля мора

 

К богу ўсе праекты і машыны!
Сонца чарнаморскае гарыць.
Трацяць розум тоўстыя мужчыны,
Вершам пачынаюць гаварыць.

Шэлест пальмы крышачку бляшаны,
Ды затое хвацкая вада.
Дзякуй прафсаюзу за пашану:
На пуцёўкі сонца даў дык даў.

Сонца з намі ладзіць, як з пасламі
Больш халаднаватай стараны.
Пазнаюць сябры сяброў па шрамах —
Агнявых аўтографах вайны.

Вось ляжаць на санцапёку двое.
Хто яны? Не знаю. Галышы.
I пад шум лянівага прыбою
Нешта ўспамінаюць ад душы:

— Помніш абгарэлыя шпакоўні?
— Помніш: ты за кашай задрамаў?
— Помніш: нейкі лысы падпалкоўнік
Нас па стойцы «смірна» век трымаў.

Успаміны іх усхвалявалі.
Б'юць нырца. Хай мора асвяжыць.
I сябрамі ўздыбленая хваля
Да партоў турэцкіх дабяжыць.

Ямбы

 

1

Мне надакучылі малебны
У шалашах звычайных дат,
Ружовы дым, і гул хвалебны,
I хітра скроены даклад.

Ледзь не штодня са сцэн бялеюць
Прэзідыумныя ілбы.
Занадта многа юбілеяў,
Занадта многа пахвальбы.

Асколкі сонца на вясле,
Асколкі сонца на асле...
Нібы няма ўжо спраў. Нібыта
Да зор арбіты ўсе прыбіты.

Злятаюць годы вялым лісцем,
Спрабуе бронзу хтось на зуб...
Скажу такому пару ісцін
Скрозь юбілейную слязу:

Не стаў сабе дачасна помнік
I у бяссмерце не спяшы,
Лаві не ўласнай славы промні,
А сонца кожнае душы.

Цурайся слоў пустых і сцёртых,
Як трубкі школьных турнікоў.
Дарэмна слава распасцёрта
З чарговай порцыяй вянкоў

На капшукоў нацыянальных,
На канцылярскае дуб'ё,
На салаўёў правінцыяльных,
На паэтычных вераб'ёў.

Сябры мае, жыццё будуйце,