На вуліцы ціхай Купалы
Пад купалам з цынка
Пражэктары паляць,
Звяры выступаюць,
Звяры перасоўнага цырка.
Матляюць галовамі тупа:
«Ах, гэта усё не к дабру...»
Узлазяць на яркія тумбы,
Праз вогненны скачуць абруч.
Вось так гадаванцы Судана
На хлебе акцёрскім жывуць...
З іртамі чырвонымі дамы
Лісіц серабрыстых жуюць.
I што ў іх за прагныя твары!
А вунь спачувальны пагляд.
Устань жа, кудлаты таварыш,
Ільвінае сэрца пагладзь.
Адзінае цешыць іх: дзеці,
Іх вочы так хораша свецяць.
Дзяцінае жорсткае племя
Аж стогне ад захаплення.
Ім заўтра усім на заняткі,
Над партай схіляй галаву.
А зараз у іх вачанятках
Варушыцца па ільвянятку
I па вялікім ільву...
Звяры, што маглі, паказалі
У нас, як нядаўна ў Казані.
Ільвы засыпаюць у цемры,
Ім сняцца прыгожыя зебры.
Іх зноў павязуць, пакатаюць
Па Швецыі і па Кітаю.
А я цябе, цырк, пакідаю,
Надоўга цяпер пакідаю.