Я тэмы для вершаў старанна вышукваў...
Я тэмы для вершаў старанна вышукваў,
Пра шчасце людское я хітра выпытваў,
Слухмянымі рыфмамі звонка выстукваў
Пра гора і радасць, пра грозныя бітвы.
I мне уяўлялася: слова памацаў я,
Што сцежку пасцеле пад ногі прарока —
І рынуцца зоры і сэрцы юнацкія
Ў маё неспакойнае сіняе вока.
I раптам вось гэта аднекуль нахлынула
Такая туга, такая самоцішча,
Што станеш наўмысля пад цёмнымі ліўнямі —
I не, не крануць, анічуць не замочышся;
Што прымешся здзеквацца над пялёсткамі,
З прыязнасці кпіць і над вершамі цвіліцца,
А тая ўсё болей і болей захлёствае,
Няма куды ёй ні прарвацца, ні выліцца.
Такая туга, што не знойдзеш і месца.
Ну, хоць бы адна да вясёласці кладачка!
Нібыта сядзіш адзінокі на месяцы
I слухаеш нудную мудрасць дакладчыка.
Вечныя словы
Можа, гэта казка ці паданне
Нашай фантастычнае зямлі...
Паміж стэпаў у стагоддзях даўніх
Скіфы легендарныя жылі.
Там былі і здрайцы, і героі.
Палявалі, сеялі палі,
Лаяліся лаянкай старою
I не менш, як мы, віна пілі.
Вечарам, калі на месяц мутны
Вылі старажытныя ваўкі,
Мудрыя вялі размову мудра,
Дурні — як і ў кожныя вякі.
Слоў раі пад зоры адляталі,
Гаслі, нібы іскры уначы,
Іх прасторы дзікія глыталі
I глушыла ветрам далячынь.
Толькі кажуць: не знікаюць словы,
Лётаюць заўсёды над зямлёй;
I людзьмі пахованыя мовы
Над табою кружаць, нада мной.
I часамі ў стэпах анямелых,
Калі толькі ты ды цішыня, —
Нечакана і незразумела
Мёртвыя размовы зноў звіняць.
Ты пачуеш плач, іржанне коней,
Спеў дзяўчат і ваяўнічы крык.
I калі ты чутае запомніш,
Сустрэча з Вільняй
1 Працуеш, спрачаешся, ходзіш, жывеш, Стаіш у чарзе за пайком I раптам няскончаным кідаеш верш І свой абыдзённы дом. Захопіш блакнот, папяросы, ручнік, Ускочыш на грузавік; Пакінуўшы цень у люстэрках вітрын, Мінуўшы піўныя ларкі, Нырнеш з галавой у густыя вятры, У мора бяроз і ракіт. I стане адразу душа маладзей, I сэрца заб'е гарачэй. I, ўбачыўшы першы наіўны ручэй, Адчуеш сябе шчаслівейшым з людзей. Дарога ляжыць для цябе аднаго. I сонца гарыць для цябе аднаго. Ты весела дзівішся кветцы малой, Як літары першай у школе, I пэцкаеш пальцы салодкай смалой, Сарваўшы галіну з таполі. Прасторна, зялёна і хораша так, Што ты, маладосцю багаты, Глядзіш абы-як на раструшчаны танк I з хваляваннем на новыя хаты. Не
Аб вясёлым цёплым доме...
Аб вясёлым цёплым доме,
Аб вясновых кветках першых,
Аб суседзях невядомых
Напісаць хачу я вершы.
Як напоўняцца кватэры
Маладымі галасамі,
Светлым сонцам, змрокам шэрым,
Пахам смажанага сала.
Дом з радзінамі, з каханнем,
З добрым смехам, з дробнай сваркай,
З невялікімі грахамі
Камунальнай гаспадаркі.
Дом, дзе ўбачыў я праз вокны
Не маленькі цесны дворык,
А прастор зямны шырокі,
Па якім сумуюць зоры.
Гімнасцёрка
З маленькаю латкай і локцем працёртым
Вісіць у кутку на цвіку гімнасцёрка —
Мая франтавая рэліквія.
З табой мы зазналі нямала нягодаў:
У дождж і завею — паходы, паходы,
Сутычкі і бітвы вялікія.
З бавоўны звычайнай, звычайна пашыта.
Чаму ж гэтак цёпла было мне, скажы ты?
«Расла і цвіла я на родных палетках
I шчодра паіла сцябліны і кветкі
Гарачае сонца Радзімы».
Хрыпела зямля, задыхаліся зоры.
Праз пекла прайшоў я і выжыў, а вораг
Засыпаны жвірам.
«Калі мяне пралі, калі мяне ткалі,
Дзяўчаты спявалі, ад сэрца жадалі,
Каб ты перамог
I з вялікіх дарог
Вярнуўся жывы і здаровы».
Я быў за мяжою, я рознае бачыў:
Багацце і гора, паноў і жабрачак.
Ды толькі заўсёды і ўсюды тужыў я
Па родных нябёсах, нашто мне чужыя!
Аддаў бы я край самы райскі і дзіўны
Першая цішыня (Ноч у Несвіжскім замку)
1 Пачыналася гэта ноч Грозным гулам стагодніх паркаў. Пачыналася гэта ноч Стогнам белых снягоў над аркай. Цёмны вецер над замкам кружыў, Пагражаючы сцюжай жалезу, I у роспачы на крыжы Голы курчыўся Езус. А у замку гарэлі агні, Ціха радыё-скрыпкі гралі. Запаведнікам цішыні Ахрысці гэты кут ці раем. Цішыня! Вельмі многа гадоў я Сярод грукату і агню Усё шукаў, здабываў яе доўга, Сваю першую цішыню. I знаходзіў не раз і зноўку Аддаваў яе людзям другім. Сам ішоў з неразлучнай вінтоўкай На чужацкія берагі, Каб выходзілі людзі і пожні Насустрэчу мірнаму дню. Я хацеў яе ўзяць апошнім, Сваю першую цішыню. Не дарэмна пяецца песня, Як вяртаецца князь з вайны... Радзівілаўскі замак. Несвіж. Дываны.
Пасля дэмабілізацыі
Я люблю блукаць па вузкіх
Мінскіх вуліцах вясной,
Калі пахне беларускай
I таполяй і сасной.
Сонца латае руіны.
Ботаў стук. Шыпенне шын.
Пешаходаў ручаіны,
Рэкі гулкія машын...
Я іду, бывалы воін,
Памужнелы і худы,
Шчэ не звыклы да спакойнай,
Да цывільнае хады.
Углядаюся у вочы,
Вочы добрыя людзей,
I чамусьці з кожным хочаш
Прывітацца: «Добры дзень!»
Нібы з імі жыў я недзе
Ці то гутарыў да дня,
Нібы ўсе — мае суседзі,
Нібы ўсе — мая радня.
I бывае, выпадкова
Падасі хлапцу руку,
Хоць раней ты з ім ніколі
Не страчаўся на вяку.
I заўжды абавязкова
Ёсць знаёмыя у нас —
Ці то лекар, ці то повар,
Ці то ротны старшына,
Ці валдайскі край туманны,
Ці разбіты нейкі дот...
Год спатканняў нечаканых,
Сорак шосты мірны год!
На руінах
Не жоўтыя клёны,
Не зоры мяне ўсхвалявалі, —
Чырвоныя хвалі,
Руінаў чырвоныя хвалі.
У цэнтры сталіцы
Ляжыць акіян анямелы,
I замець сняжынак,
Як пена, на ім накіпела...
З маленства — пагібель Пампеі,
Як азбука жаху.
Везувія злосцю шалёнай
Палохаў нас захад.
Цяпер нас не здзівіш
Пампеяй і гневам вулканаў:
На вуліцах мінскіх
Кіпелі жалеза і камень.
I мы не затым
Па руінах ішлі да Берліна,
Каб горад быў мёртвым.
Дайшлі — каб жыццё тут бурліла.
Бо гэткая наша зямля —
Быць мёртвай не хоча.
За домам адноўлены дом
Растуць днём і ноччу.
I, выклаўшы новы паверх,
Мы дзівімся самі:
Навокал муры устаюць
Чароўнымі снамі,
Якія мы снілі калісь
На досвітку шэрым
Ад Мінска за тысячу вёрст
У дымных траншэях.