Прысніўся сон
Навошта ты прысніўся, Глебка, мне,
Не то ў зары, не то ў сцягах чырвоных?
Жылі з табой мы на зямлі чароўнай,
I ты раптоўна знік, нібыта ў сне...
Прамоўца і застольны чараўнік,
У снежаньскай маўклівасці ты знік.
I мне зіму страчаць усё цяжэй,
Гадзіннікі ўсе цікаюць цішэй —
Тут не памогуць лекі і замовы.
Відаць, і я памру у час зімовы.
I падыбае мала хто за мною,
За жалкай абалонкаю зямною.
Навошта ім дыбаць, трэ пра жывое дбаць,
I раны ў кожнага свае, і ўсе баляць,
Адным гарэць, а іншым дагараць,
Адным рабіць, астатнім — зарабляць...
I дзе мяжа паміж «было» і «ёсць»,
I дзе ты — гаспадар, а дзе ты — госць?
Успомніце, таварышы-сябры,
Нікога не штурхаў я пад абрыў,
Не мыліў шыю і галоў не брыў,
Ганебныя даносы не кляпаў,
Магілы я нікому не капаў
Напаўголаса...
Галандыя ці Турцыя —
Даруйце прастаку —
Усюды прастытуцыя,
Усюды прастыту...
Жаночая, мужчынская,
Паўзучая змяя,
Бязвусая, маршчыністая,
Нават лесбія...
Аўфвідэрзэйн, Германія!
Круці вінты, карма.
I ў Кілі наркаманія,
I ўсюды наркама...
I ў старамодным Лондане,
Што ад дажджу распух,
Як лоўля рыб падлёдная —
Туманная распу...
Туга людзей прыціснула,
Ідзі і пратэстуй
А слабака стрыптызная
Захопіць прастыту...
Гэй, хіпі, хіпі, хіпі,
Калматыя пратэсты...
А свет не толькі гібель,
А свет яшчэ братэрства,
А свет яшчэ змаганне
З няпраўдаю, з багамі,
Дык трэба быць з мазгамі
Пад дзікай валаснёй.
На дзесяць працэнтаў болей...
На дзесяць працэнтаў болей,
Чым у мінулым годзе,
Збожжа сабрана ў полі,
Морквы на агародзе.
На дзесяць працэнтаў болей
Здабыта вугалю, нафты,
Пабольшала вучняў у школе,
Прыбавілася касманаўтаў.
На дзесяць працэнтаў болей
Прачытана Буніна, Бёля.
На дзесяць... забіта шайбаў.
На дзесяць... смачнейшы чай быў.
На дзесяць працэнтаў болей
З братамі з’едзена солі...
На дзесяць працэнтаў болей
Надзеі, трывогі і болю.
Не люблю я слова «пакарыцель»...
Не люблю я слова «пакарыцель»,
Не люблю я слова «ўладар»,
Вось зямля зялёная — бярыце
Для жыцця, і працы, і для мар.
Хто ўладарыць, той і ўдарыць раптам
На падзеі, па душы жывой.
Пакарэнне пахне трохі рабствам,
Карай, і рабункам, і крывёй.
Пакарыць хацелі нас,
I мукі
Спаленай Хатыні — не забыць.
Для людскога шчасця, для навукі
Хочацца і лётаць, і рабіць.
Сваякі Міклухі, а не Стэнлі,
Мы асвоім шмат і абжывём,
Пракладзём дарогі праз пустэльні,
Гнёзды салаўіныя саўём.
Пакарэнне — гэта не карэнне
Будучых прасветленых эпох.
Для стварэння лепшых пакаленняў
Трэба помніць гора ўсіх дарог.
Акіян і космас вывучайце
З добрым сэрцам,
А яшчэ прашу:
Пакідайце і буслу, і чайцы
Больш вады і неба на душу.
Маладзейшым
Вы мне нічым не абавязаны,
Жадаю гучнай вам вядомасці.
Але было ўсё ж нешта сказана:
Яно у вашай падсвядомасці.
Я вас не няньчыў і не песціў,
Ды нечы шлях крыху прадбачыў.
А лепшыя складзеце песні —
Не пазайздрошчу, не заплачу.
I на кручок пралаз не клюньце,
Бо прададуць (спярша паліжуць).
I на мае парады плюньце,
А болей кніжак, добрых кніжак.
Выспа «Беларусь»
На выспе «Беларусь» вы елі шашлыкі? Браты нам гэту выспу падарылі, На сушы смачным пловам замарылі — I вось мы пасярэдзіне ракі. А тут яшчэ прывязаны баран: Запас бяды не чыніць у імя братэрства. Ды грымнуў бубен, бухнуў барабан, Карнаі затрубілі па-майстэрску. Цудоўная ханум чарговы плоў варыла, А побач уздыхаў мясцовы вадзяны. Амудар’я жаўцела і вірыла, Каб даказаць, што не падобна да Дзвіны. Пасля квяцістых тостаў і забойнай ежы (Нас гнаў няспынна тамада узбекскі) Пры спёцы не палескай, — каракумскай, рэзкай Скакалі мы са спрытнасцю мядзведжай. Ну хоць бы што на выспе прарасло! Як добра сеяць прыязні насенне. А потым нас аднолькава трасло Ташкенцкае землетрас
Я аб дзецях, аб дзецях...
Сонца маё,
Сосны мае,
Людзі мае,
Дазвольце хоць раз зажурыцца.
У чабор твой, радзіма,
Хачу я
Прытомленым тварам зарыцца.
Разбягаюцца рэкі мае
На захад, на поўнач, на поўдзень.
Разлятаюцца дзеці мае —
Хутка іхняга ценю не знойдзеш.
Я трымаюся цудам
Між зямлёю цяжкою і небам.
Між травой і жарствой,
Паміж ноччу і днём.
На рабочай зямлі
Аж да скону
Хацелася б мне быць
I гарэць для людзей
Хоць малым.
Але толькі агнём.
Хлебаробы, ліцейшчыкі,
Творцы машын вылічальных,
Вам — адданасць мая,
I любоў,
I маё велічанне.
Соль зямлі
I святло вы,
Сумленнасць
Найбольшая ў свеце:
Толькі вы захавайце
Праўду,
I пушчы,
I рэкі,
I святыя сцягі...
Я аб дзецях, аб дзецях, аб дзецях —
Хай жа ваша дарога
Ім роднаю будзе навекі.
I пляваць мне,
Што сквапны хітрун
Вопыт
Пярун перажагнаў
Зялёнай бліскавіцай
I чорную жаўну,
I чорную крыніцу.
Пакуль шукала шлях
Аслепленае вока,
Я зразумеў: не страх
Прыйшоў ка мне, а вопыт.
Жагнала нас вайна
Нянавісцю і гневам.
З в’етнамскіх рэк яна
Не раз яшчэ махне вам.
Узводзіць цяжка мост,
А на звышбомбу — попыт.
I можа згінуць мозг
I чалавечы вопыт.
Усё запамінай...
I што спявае Сопат,
Ты слухай, выбірай,
Але не гэта вопыт.
Ты працаю трывож
I дружбаю сумленне
I вопыт рук памнож
На розум і натхненне.
У «Спідале» равела...
У «Спідале» равела.
Рыкала і раўло.
Хацелася Равеля
Паслухаць «Балеро».
Прыглушаны, аднекуль
Прытупаў ён здалёк,
Чыгунны поступ веку,
Жыцця вярблюджы крок.
I не заглушаць бітлы
Іспанскі той напеў:
У ім зародак бітвы
I нераскуты гнеў,
Бясконцыя прасторы
I вечны, вечны рух,
Далёкі голас гора,
I сіла дужых рук,
I гордае каханне,
Агонь і маразы,
Пустыні калыханне,
А ў далях — міражы.
Нідзе няма прывалу,
А бубны б’юць: «Хутчэй!»
I небасхілу мала,
I сонца ўсё ярчэй.