Напаўголаса...

 

Галандыя ці Турцыя —
Даруйце прастаку —
Усюды прастытуцыя,
Усюды прастыту...

Жаночая, мужчынская,
Паўзучая змяя,
Бязвусая, маршчыністая,
Нават лесбія...

Аўфвідэрзэйн, Германія!
Круці вінты, карма.
I ў Кілі наркаманія,
I ўсюды наркама...

I ў старамодным Лондане,
Што ад дажджу распух,
Як лоўля рыб падлёдная —
Туманная распу...

Туга людзей прыціснула,
Ідзі і пратэстуй
А слабака стрыптызная
Захопіць прастыту...

Гэй, хіпі, хіпі, хіпі,
Калматыя пратэсты...
А свет не толькі гібель,
А свет яшчэ братэрства,

А свет яшчэ змаганне
З няпраўдаю, з багамі,
Дык трэба быць з мазгамі
Пад дзікай валаснёй.