Адрас друга
Паміраў у санбаце наш друг дарагі,
Ён ведаў, што памірае.
Паклікаў голасам, поўным тугі,
Сяброў з пярэдняга краю.
I перш чым сэрца замоўкнуў стук,
Аддаў ён таварышам з роты —
Аднаму партсігар, другому муштук,
А мне свой адрас і фота.
У вёску яго не хадзілі лісты:
Стаяла яна па-пад Бугам...
А потым і Буг перабраўся ў тыл,
І волю трэ выканаць друга.
Лягчэй у баі цэлы месяц мне быць,
Чым сёння пастукацца ў хату,
У матчыным сэрцы надзею забіць,
Стаяць і маўчаць вінавата.
Я самую доўгую выбраў з дарог,
Ды вунь каміны ўжо дымяцца...
Вайна, вайна...
О, не дай вам бог
Прыйсці замест сына да маці.
Дарога ў Закарпацце
Петрусю Броўку 1 Ад ціхай Прыпяці, ад Сожа Мы па Дняпры плылі не раз Да Днепрагэса, Запарожжа; Не раз адведалі Данбас. I нам да самай дробнай рыскі Знаёмым, родным Кіеў стаў, Дзе сам Максім Тадэіч Рыльскі Нам вершы дзіўныя чытаў; Дзе песні звонкія Малышкі Краналі шчырасцю сваёй; Дзе нам сябры дарылі кніжкі, Што пахлі стэпам і вясной. I мы ўжо думалі, што знаем Зямлю цудоўную братоў, Пакуль не ўстаў за небакраем З высокім імем горад Львоў. Здзівіў ён нас красою строгай, Кіпеннем паркаў і садоў. Тут крыжаваліся дарогі, Тут бачна шмат чужых слядоў. Яго ірвалі злосным біўнем I польскі пан і Ватыкан, Вось тут загінуў незабыўны Наш мужны друг, наш брат Галан
Цагліна з дома Паўлава
Яе прывезлі слаўныя майстры
З вялікай Волгі, з горада герояў
Для Беларусі, роднае сястры,
Гарачай будаўнічаю парою.
Той момант сэрца кожнага крануў —
Наш добры госць, з харошым тварам муляр,
Умураваў цагліну у сцяну,
Каб новы дом віхуры не садзьмулі.
Замоўк на міг шумлівы горад мой,
I сонца засвяціла ярка, ярка,
Калі рука злучылася з рукой
У поціску, як дружбы нашай арка...
Заселены даўно высокі дом.
У хвілю вольную ці як агорне скруха,
Вясной і восенню, і раніцай і днём
Адведаць я люблю яго, як друга.
Расхопяць вокны золата зары,
Гудкі, каго патрэбна ім, паклічуць, —
I ў гэты час выходзяць жыхары
З рабочым заклапочаным абліччам.
Прыйду пазней — другі, больш чынны лад,
Машыны тут спыняюцца з разгону...
Жыве наш дом!
I я ад сэрца рад