1945-1947

Малярыя

 
I адзін я ў пустыні,
I адзін я ў пустыні...
Кроў пачне закіпаць,
Потым зноўку застыне.
Хоць шукаюць сябры —
                                      ды мяне не знаходзяць
На паблытаных сцежках вайны.
Караваны мяне абыходзяць,
Заміраюць у далях званы.
Толькі жоўты пясок неабсяжнай пустыні
Нада мною галосіць
То працяжна, то сіпла.
Толькі жорсткі пясок агнявая пустыня
Праз вачніцы мае усё сыпле і сыпле.
А гарачае сэрца малатамі куюць,
А вятры адыходную песню пяюць.
Хоць бы трошачку ценю,
Хоць бы кроплю вады,
Хоць бы сівы арол засланіў крыллем сонца!
А пасля міражы,
А пасля гарады,
Што пакінуў калісьці я ў роднай старонцы.
Вось пяскі валасы ўжо мае замялі,
Сэрца зараз праб'е дванаццаць.
Не хачу паміраць на чужой