Жаданні

 
Хутчэй бы прыйшла зіма,
Белая і маладая,
З малінавымі маразамі,
Са звонам канькоў на лёдзе
I навагодняй ёлкай, —
        Людзі штогод жадаюць.
Хутчэй бы прыйшла вясна
З сонечнымі вадаспадамі,
З блакітнымі навальніцамі,
З шалёным пахам чаромхі
I салаўіным каханнем, —
        Людзі штогод жадаюць.
Хутчэй бы настала лета
З бурштынна-густой пшаніцай,
З яблыкамі наліўнымі,
З крымскім вясёлым загарам,
З радасцю школьных вакацый, —
        Людзі штогод жадаюць.
А каб восень хутчэй прыйшла
З безнадзейнасцю цёмных дажджоў,
З граззю, з апалым лісцем,
З няспраўджанымі спадзяваннямі
I горкімі ўспамінамі, —
        Гэткіх не чуў я жаданняў.
Восень можна лёгка перажыць:
Вернецца вясна.
А вось юнацтва...
Ах, як трэба маем даражыць, —
        Здолеў я з тугой пераканацца.