Якая дарога цяжкая
На сотні і тысячы вёрст!
То дождж вадаспадам сцякае,
То снег да асфальту прымёрз.
Удалеч праз лес адбягае
Няўлоўны заўжды гарызонт.
Дарогу не пакідае
Зялёны яе гарнізон.
У спёку стаіць і ў разводдзе,
Хваёвы, сасновы, густы...
Я ведаю, цяжка узводзіць
Кахання ці дружбы масты.
А нам жа цяжэй пераправы
Узводзіць было на вайне.
I многа тых рэчак крывавых
Трывожаць і сёння мяне...
Мой век не прывык валачыцца
Павольна па багнах густых.
Хай смела дарога імчыцца:
Дарогу трымаюць масты.