Перад пачаткам кожнай сесіі ААН усе дэлегаты ўстаюць для маўклівай малітвы і роздуму. Моляцца белыя, жоўтыя, чорныя, Адпрасаваныя, самавітыя. Усе такія вучоныя, Усе такія хітрыя. Маліцеся, дыпламаты, маліцеся Хрысту, алаху ці будзе. А потым богу свайму пахваліцеся, Што мір на планеце будзе. I я стаю у трывожным роздуме: Эпоха наша не ціхая. А мілыя сэрцу вобразы розныя У памяці ўспыхваюць. Хто тут сябра, а хто тут вораг, Нам разабрацца не цяжка... А дома лісце зграбаць на дворык Пабеглі Таня, Наташка... Джэнтльмены мігам тут ашукаюць — У белых манішках шакалы. А дома дзеці мяне шукаюць, I кнігі мяне чакаюць... Пачнуць хлусіць, баламуціць, подлічаць, Балбатаць пра мір, Хоць вайна ім сніцца. А дома на белым сподачку — Ружовыя брусніцы... Вось так хвіліну, другую стаім З прыглушанымі вачыма. Заўсёды і ўсюды ў сэрцы маім Малітва адна — Айчына.