Кожнае дробнае шкельца марыць іскрыцца сонцам...

 
Кожнае дробнае шкельца марыць іскрыцца сонцам,
Кожны мізэрны ручай верыць, што стане ракой...
Вера мая у шчасце, стань для мяне бясконцай.
Песня, любоў і нянавісць,
                                           будзьце заўсёды са мной.

Сонца закоціцца —
                               шкельца не адшукаеш у змроку.
Прагны пясок засмокча светлы і звонкі ручай.
Ёсць і такія, што любяць, сыта пад'еўшы, галёкаць:
«Слава хвіліне шчасця! Потым няхай і адчай».

Не, не ручай і не школьца будуць маёю мэтай.
Сытая хвіля шчасця, сэрца майго не крані!
Калі ракой, — то такою, каб напаіць палеткі,
Калі гарэць, — дык, як сонца, горача, да труны.