Хлопчык з фермы

 

Мы жывём пад Нью-Йоркам на дачы
На уласным кавалку зямлі
Папрацуем, дамо справаздачу,
I на ўсход адплывуць караблі.

Побач — ферма, зусім не раскошная.
І праз шчыліну ў плоце глядзеў
Хлопчык з фермы той раніцу кожную
На дзяцей, на савецкіх людзей.

Чуб, ды нос, ды вясёлыя вочы,
Ды на чубе блакітны берэт.
I яму, бачым, вельмі ўжо хочацца
Наш парушыць суверэнітэт.

Не збаяўся сенацкіх камісій
I без віз, без вярбальных нот
З яўна мірнай гандлёваю місіяй
Пералез ён адважна праз плот.

Дзелавіта абменьвае маркі,
Хваліць нашы цукеркі: о'кэй!
I звініць пад алеямі парку
Міжнародная мова дзяцей.

З ясным смехам і сэрцамі чыстымі
За вавёркай бягуць па расе
I гуляюць то ў бітву з фашыстамі,
То у гангстэраў — па чарзе.

Апельсін рассыпаецца долькамі.
Што прынёс гэты хлопчык з сабой.
Для дзяцей пахнуць травы аднолькава
На Лонг-Айландзе і пад Масквой.