Хаджу і езджу па Амерыцы:
Наважылі мы з ёй памерацца
Не злом, не атамнаю бомбаю
I не упартасцю дубоваю.
Хаджу і езджу, параўноўваю,
Бывае нават прыраўноўваю.
Тут больш машын, дарогі добрыя,
У нас трывалей шчасце зроблена.
У іх больш яркае адзенне,
У нас жыццё ярчэй, надзейней.
Тут сэрца кожнае — на хутары,
У нас сэрца з сэрцам любіць гутарыць.
Яны ў нас праўдаю засеяны
I светлай радасцю заселены.
Тут людзі, як і ў нас, някепскія
I твары слаўныя пад кепкамі.
Ды шмат паглядаў насцярожаных
I падазрона устрывожаных.
Сабрацца б нам на канферэнцыю
На Міншчыне ці ў Арызоне
Но па пытаннях канкурэнцыі, —
Пра цень вайны на гарызонце.
Абмеркаваць ды моцна вырашыць,
Каб мы і вы былі у выйгрышы,
Каб мір быў дружбай усталёван,
А не нянавісцю сталёвай.