Барысу Алейніку Штодня выхваляцца не стану, Ды з радасцю ўспомніць гатоў: З Барысам садзілі каштаны Мы ў Мінску на свяце братоў. Мы рады былі пастарацца: Глядзелі на кожны каштан I мудрыя вочы Тараса, I добрыя вочы мінчан. I справа не ў нас тут, вядома, І ўсё-такі, дружа, павер, Прыемна вяртацца дадому Праз сонечны Кіеўскі сквер. Заўсёды з табой і са мною Святло чалавечых вачэй, Штогод ад якога вясною Каштаны палаюць ярчэй.