Весновое
Гарачае сонца прымае парад:
Вясну пачынаць пара.
Прывінчаны ледзяныя штыхі
Да кожнай высокай страхі.
Іх сцюжай зіма да таго давяла:
Чакаюць умоўнага знаку, —
I рынуцца рыжыя стрэхі сяла
У штыхавую атаку.
Абрушыла сонца за дзесяць хвілін
Мільярды праменняў на снег.
I першы узвод агнявых ручаін
У наступ імкліва пабег.
Вясна пачала пераможны паход.
I толькі ля плота у садзе
Вялізны сумёт, як няскрышаны дот,
Яшчэ прытаіўся ў засадзе...
Мажліва, хто зморшчыцца: гэтакі час!
Такое харошае ранне!
А ён ізноўку частуе нас
Ваеннымі параўнаннямі.
Я сіняе неба магу параўнаць
З вачмі самай лепшай дзяўчыны,
Але я чую: гудзе вайна
Так, як гула і над нашай краінай.
Каб нам пра гэта зусім забыць
I цешыцца ручаямі,
Над ўсёю планетай павінна быць