Жахлівых малюнкаў цяжкія альбомы:
Руіны і асвянцімскія стражнікі.
Але на вайне
Руіны і бомбы
I нават смерць —
Не самае страшнае.
Страшна пакінуць дзяцей між бяды.
А потым ісці і не ведаць куды.
I, адступіўшы да сэрца Расіі,
З крыўдай падумаць: навошта хлусілі?
Страшна зняверыцца у святынях,
Бачыць змарнелых жанчын у тыле,
Ад якіх адрываецца твой паёк...
А потым, адбіўшы чужы гарадок,
Рукамі, што ад агню не астылі,
Раздаваць галодным, малым і старым,
Цяжкія салдацкія сухары.