Апельсіны

 

Ішлі мы на Дзям'янск.
Тылы адсталі.
Пасля адлігі —
Снег нібы з жарствы.
Хоць бомбы ўсё радзей,
Радзей свісталі,
Было шмат мін
І не было жратвы.

I раптам каля нейкіх сутарэнняў
Байцоў сустрэў з ухмылкаю начпрод.
Трымаў ён, нібы ўласнае тварэнне,
Іспанскі фантастычна яркі плод.

Мы апельсінаў да вайны не елі...
Ахрышчаныя сотнямі баёў,
Трафеі залатыя мы умелі
Цаніць не горш іспанскіх каралёў.

У залатых вясёлых апельсінах
Быў прысмак перамогі.
Дажылі.
На восем вёрст за намі ў снезе сінім
Аранжавыя кветкі расцвілі.

Пакуль мы гарадок разбіты бралі,
Ішлі на захад па чужых слядах,
Забітыя сябры на снезе спалі
У белых апельсінавых садах.